Украінская пракуратура пачала крымінальную справу супраць Coca-Cola і Pepsi



Украінская пракуратура пачала крымінальную справу супраць кіраўніцтва кампаній «Coca-Cola» і «Pepsi» за размяшчэнне на сайтах гэтых транснацыянальных карпарацый мапаў, на якіх Крым пазначаны, як тэрыторыя Расейскай Федэрацыі.

57dd343-1452001094-7703

 

Скандал вакол кампаній «Coca-Cola» і «Pepsi» выбухнуў яшчэ напачатку 2016 года. Пасля таго, як на сайтах гэтых кампаніяў з’явліся мапы з расейскім Крымам, украінскія актывісты прапанавалі абвесціць гэтым карпарацыям байкот. Некаторыя дэпутаты Вярхоўнай Рады нават прапанавалі пазбавіць «Coca-Cola» і «Pepsi» магчымасці працаваць на ўкраінскім рынку. У выніку абедзве транснацыянальныя кампаній прынеслі афіцыйныя выбачэнні ўкраінцам.

Але ж у Расейскай Федэрацыі напалягалі, што Крым — тэрыторыя Расеі. Перад карпарацыяй «Coca-Cola» паўстаў цяжкі выбар: чый бок прыняць. У выніку  на сайтах украінскай філіі «Coca-Cola» Крым быў пазначаны, як тэрыторыя Украіны, а на сайце расейскай філіі — як тэрыторыя Расеі.

Відавочна, прычынай крымінальнай справы супраць кампаніі «Coca-Cola» і стала расейскай версія карпаратыўнага сайта.

^F4C672481488EDDA0386A7526292754A44A77E81D9D6C10A02^pimgpsh_fullsize_distr

Пакуль супраць кіраўніцтва кампаній «Coca-Cola» і «Pepsi» распачатая справа толькі па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса Украіны: «Злоўжыванне службовым становішчам».

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя