Украінскі дэпутат ударыў нагой у галаву прадстаўніка СБУ



Пазафракцыйны народны дэпутат Уладзімір Парасюк ударыў на пасяджэнні антыкарупцыйнага камітэта прадстаўніка СБУ Васіля Піснага.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт „Украінскай праўды”.

Спачатку паміж дэпутатам і намеснікам начальніка антыкарупцыйнага кіравання СБУ узнікла спрэчка.

Падчас яе Пісны заявіў Парасюку, што зрабіў для Майдана, магчыма, і больш чым ён сам.

Пасля гэтых словаў Парасюк ударыў Піснага нагой у галаву.