Украінскі парламент прызнаў дэпартацыю крымскіх татараў генацыдам



Вярхоўная Рада Украіны прызнала дэпартацыю татараў з Крыма ў 1944 годзе — генацыдам крымскататарскага народа.

За адпаведны праект Пастановы аб прызнанні генацыду крымскататарскага народа: за аснову і цалкам, прагаласавалі 245 дэпутатаў.

Дзень 18 траўня гэтай жа пастановай устаноўлены ў якасці дня памяці ахвяраў генацыду крымскататарскага народа.

Пастанова ўступае ў сілу з моманту прыняцця.

Перад галасаваннем кіраўнік профільнага камітэту Мікалай Княжыцкі нагадаў пра сваё дапаўненне, якое ён агучыў раней, пра тое, што «органы Расейскай Федэрацыі, пачынаючы ад тады часовай акупацыі праводзяць свядомую палітыку этнацыду крымскататарскага народа».

У сваю чаргу, дэпутат Андрэй Лазавой (Радыкальная партыя Алега Ляшко) выступіў з зявай на крымскататарскай мове, у якой выказаў падтрымку крымскім татарам, якія цяпер знаходзяцца на анэксаванай Расеяй тэрыторыі.

Украінская праўда