Уладзімір Кацора зняў кандыдатуру



Кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Гомеля Уладзімір Кацора завяршыў сваю выбарчую кампанію.

WP_20160823_002

Пра гэта апазіцыянер заявіў на сустрэчы з выбарцамі ў актавай зале Дома культуры „Гомсельмаш”.

Уладзімір Кацора:

– Я ў адмысловым лісце Лідзіі Ярмошынай прапаноўваў, каб у склад выбарчых камісій былі ўключаны нашы прадстаўнікі, кандыдатуры якіх адміністрацыя Чыгуначнага раёна ў гэтай акрузе адхіліла. Але Ярмошына дала фармальны адказ, з якога зразумела, што нашых прадстанікоў у камісіях не будзе. Зразумела, у такой сітуацыі ніякіх справядлівых выбараў не можа быць па вызначэнні. Праз некалькі дзён я падам заяўку, што здымаюся з выбараў. А маіх пікетаў і агітацыі ўжо не будзе.

На сустрэчы з дэмакратычным кандыдатам Уладзімірам Кацорам прысутнічала больш за 100 гомельцаў. У якасці запрошаных гасцей выступалі былы міністр працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Сасноў і эканаміст Леанід Злотнікаў.

WP_20160823_009

Сярод праблемаў, якія хвалявалі грамадзянаў, абмяркоўваліся: дзеянне прэзідэнцкага дэкрэта „Аб дармаедстве”, несправядлівасць выбараў і крызіс гаспадаркі. Паводле Уладзіміра Кацоры, удзел у выбарчай кампаніі быў патрэбны для таго, каб паказваць грамадзянам альтэрнатыўныя варыянты развіцця Беларусі.

WP_20160823_003

WP_20160823_005

WP_20160823_008

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель