Уладзімір Халіп: Гэты рэжым падпарадкоўваецца Маскве



Беларускія ўлады не пайшлі на вызваленне палітычных зняволеных напярэдадні Рыжскага форуму „Усходняга партнёрства”, не пойдуць і перад прэзідэнцкімі выбарамі – лічыць публіцыст і літаратар Уладзімір Халіп.

“Гэта адбываецца з-за іх несамастойнасці і залежнасці ад Крамля”, – падкрэслівае Уладзімір Халіп.

Гэты рэжым несамастойны, ён падпарадкоўваецца Маскве. Я апошнім часам займаўся гісторыяй рэпрэсій 30-ых гадоў і пераканаўся, што гэтыя людзі заўсёды залежалі і залежаць ад Масквы. Яны ніколі не зрабілі ніводнага самастойнага кроку. І цяпер яны таксама кансультуюцца, таксама выконваюць загады тых, хто там ёсць.

“Палітвязьняў можа вызваліць толькі воля беларускага народа”, – упэўнены Уладзімр Халіп.

  Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя