Уладзімір Макей накіраваўся ў Аман



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20 сакавіка накіраваўся ў Аман.

Як паведаміла прэс-служба МЗС, падчас двухдзённага візіту запланаваныя сустрэчы кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з кіраўніцтвам урада, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства гандлю і прамысловасці, Дзяржаўнага савета, Кансультатыўнага савета, Гандлёва-прамысловай палаты Амана, а таксама прадстаўнікамі дзелавых колаў краіны.

Плануецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам турызму Султаната Аман па супрацоўніцтве ў галіне турызму.

Макей таксама возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця офіса ганаровага консула Беларусі ў Амане Кайса аль-Юсефа.

„Візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Аман закліканы пацвердзіць высокі ўзровень двухбаковых адносін і будзе садзейнічаць выхаду на новыя дамоўленасці ў розных галінах”, — адзначае прэс-служба.

belapan.by