Уладзімір Макей сустрэўся з дэлегацыяй АБСЕ



Беларусь не мае намеру выкарыстоўваць візіт дэлегацыі АБСЕ з палітычнымі мэтамі і для атрымання палітычных прэферэнцый, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з генеральным сакратаром АБСЕ Ламберта Заньерам і дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам 15 чэрвеня ў Менску.

Падчас перамоў бакі плануюць абмеркаваць сумесныя праекты з АБСЕ, украінскі крызіс і актуальныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

У прадстаўнікоў АБСЕ, падкрэсліў Макей, ёсць магчымасць асабіста азнаёміцца з сітуацыяй у Беларусі і атрымаць паўнацэнную інфармацыю пра краіну.

У сваю чаргу Заньер зазначыў, што АБСЕ цяпер „праходзіць праз вельмі няпростыя часы”. Заньер выказаў надзею на тое, што менскія пагадненні будуць спрыяць дээскалацыі канфлікту ва Украіне.

Прадстаўнікі АБСЕ знаходзяцца ў Беларусі 15-16 чэрвеня з афіцыйным візітам. Сёння акрамя перамоў па лініі МЗС у іх запланавана сустрэча з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктарам Гумінскім.