Уладзімір Някляеў пра справу „Белага легіёна”



Паэт і палітык Уладзімір Някляеў зрабіў заяву наконт справы „легіянераў”, як зараз называюць 16 сяброў неіснуючай арганізацыі „Белы легіён”, што знаходзяцца за кратамі.

Крымінальная справа заведзена па надуманых прычынах, лічыць Уладзімір Някляеў:

– Нічога, на жаль, у працы гэтых органаў не змянілася з часоў Яжова і Ягоды. Любую прыдумку, па якой можна абвінаваціць нацыяналіста ці антысаветчыка ў здрадзе радзімы, у здрадзе народу, запускаюць, убіваюць у галовы людзям. Грамадства толькі смяецца і абсалютна не верыць у гэта. Шмат хто верыць, а калі не верыць, то робяць выгляд, што такое магло быць.

Абвінавачванне „легіянерам” выстаўлена па артыкуле 287 Крымінальнага кодэкса, які гучыць як „стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск