Узброеная групоўка ў Арменіі здалася ўладам



Узброеная групоўка ў Арменіі „Сасна црэр” здалася ўладам. Два тыдні яна ўтрымоўвала будынак палку паліцыі ў Ерэване. Затрымана 20 чалавек, якіх паліцыя і афіцыйныя ўлады Арменіі называюць тэрарыстамі.

Яшчэ 17 ліпеня прадстаўнікі групоўкі „Сасна црэр” захапілі будынак паліцэйскага ўпраўлення і закладнікаў. Яны патрабавалі вызваліць свайго кіраўніка, лідара апазіцыі Жырайра Сефіляна, якога арыштавалі па падазрэнні ў незаконным захоўванні зброі.

Перад тым як здацца, прадстаўнікі групоўкі заявілі, што з турмы будуць змагацца супраць пераўтварэння Арменіі ў расейскую губерню. Пры спробе вызвалення закладнікаў урадавымі сіламі загінуў адзін з паліцэйскіх. Яшчэ адзін супрацоўнік паліцыі паводле даных уладаў застрэлены з тэрыторыі палку 30 ліпеня.

У Ерэване гэтыя апошнія два тыдні праходзілі маніфестацыі ў падтрымку арганізацыі  „Сасна црэр”.

Беларускае Радыё Рацыя