Ва Украіне абяскоджаныя дзве групоўкі ісламскіх тэрарыстаў



Ва Украіне абяскоджаныя дзве замежныя тэрарыстычныя групоўкі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Пётр Парашэнка падчас нарады з прадстаўнікамі сілавых структур.

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Са словаў украінскага прэзыдэнта, пра ліквідацыю міжнародных тэрарыстычных груповак яму асабіста паведаміў Васіль Грыцак, старшыня Службы Бяспекі Украіны. Пры гэтым Пётр Парашэнка не ўдакладніў – што гэта за групоўкі, чые інтарэсы прадстаўляюць, а таксама дзе і пры якіх абставінах былі затрыманыя тэрарысты.

Раней, аднак, паведамлялася, што ў Кіеве затрыманы адзін з лідараў ісламістцкай тэрарыстычнай арганізацыі “Фронт ан-Нусра”, грамадзянін адной з краін постсавецкай прасторы, які браў удзел ва ўзброеным канфлікце ў Сірыі і які знаходзіўся ў вышуку па лініі Інтэрпола. Затрыманы цяпер у турме,  па хуткім часе яго эстрадуюць на радзіму.

Служба Бяспекі Украіны неаднаразова заяўляла, што тэрарысты разглядаюць Украіну як транзітную базу для перапраўкі баявікоў на Бліжні Усход.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя