Ва Украіне дэмантавана больш за 800 помнікаў Леніну



Ва Украіне было дэмантавана больш за 800 помнікаў Уладзіміру Леніну.

Пра гэта заявіў кіраўнік Украінскага інстытута нацыянальнай памяці Уладзімір Вятровіч у інтэрв’ю „5 каналу”, перадае Українська правда.

Пры гэтым Вятровіч адхіліў абвінавачванні ў тым, што пад выглядам дэкамунізацыі знішчаюцца аб’екты, якія маюць мастацкую каштоўнасць. Ён адзначыў, што стыхійная дэкамунізацыі ва Украіне, якая пачалася яшчэ да прыняцця адпаведнага закона, не спыненая.

„Можам паказваць савецкае мінулае ў спецыяльных музеях, парках, але  не можам рабіць так, каб гэта савецкае мінулае жыло сярод нас, таму што яно нас дэфармуе”, – дадаў Уладзімір Вятровіч.