Ва Украіне можа быць уведзена ваеннае становішча



Ва Украіне можа быць уведзенае ваеннае становішча. Пра гэта  заявіў падчас візіта ў Львоўскую вобласць  Пятро Парашэнка. “У выпадку абвастрэння сітуацыі на Усходзе і на Крыме мы будзем вымушаныя ўвесці ваеннае становішча і абвесціць мабілізацыю”, – папярэдзіў украінскі прэзідэнт.

Меркаванні ўкраінцаў наконт перспектывы ваеннага становішча палярна падзяліліся. Вось меркаванні на гэты конт жыхароў Чарнігава:

– Я згодная, што трэба ўвесці ваеннае становішча, бо палова краіны жыве так, як быццам вайны і няма, не думаюць пра гэта і нават не дапамагаюць. Я лічу, што краіна мусіць жыць адным памкненнем, каб мы аб’ядналіся, каб вайна закончылася.

– Будзе чарговы бардак. Нічога добрага з гэтага не атрымаецца.

Паводле Канстытуцыі Украіны, вайсковае становішча можа быць уведзенае як на ўсёй тэрыторыі краіны, так і на некаторных яе частках, толькі ў разе ўзброенай агрэсіі, пагрозы незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота zn.ua