Валер Кісель: Беларусі пагражае „гібрыдная вайна”



У Гародні кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Гарадзенскай-Ленінскай акрузе №52 балатуецца сябра партыі БНФ Валер Кісель.

kisiel valer 52

Ён не заклікае ісці на выбары. Найбольш істотным кандыдат бачыць магчымасць скарыстацца часам, дадзеным для агітацыі і інфармаваньня беларусаў пра важныя рэчы.

– На маю думку, цяпер галоўная небяспека незалежнасці Беларусі зыходзіць ад Расейскай Федэрацыі. Я лічу, што ўлады Беларусі і народ Беларусі  павінна турбаваць пагроза „гібрыднай вайны” з боку Расеі.  Фактычна гэтая вайна ўжо рэалізуецца ў сваёй інфармацыйнай частцы, у дзейнасці прарасейскіх сіл у Беларусі.

30 жніўня ў 7.10 раніцы на „Радыё Гродна” прагучыць пяціхвілінны выступ Валера Кісяля. Таксама слухачы Беларускага Радыё Рацыя маюць магчымасць пачуць гутарку з ім  у вечаровым эфіры.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара