Валерый Малашка прызначаны міністрам аховы здароўя Беларусі



Аляксандр Лукашэнка 27 студзеня прызначыў міністрам аховы здароўя Валерыя Малашку.

Валерый Малашко

Ён змяніў на гэтай пасадзе Васіля Жарко, які 29 снежня 2016 года быў прызначаны намеснікам прэм`ер-міністра Беларусі.

15 снежня 2016 года Валерый Малашка быў прызначаны міністрам працы і сацыяльнай абароны.

„Калі мы закранулі пытанне аб прызначэнні міністра аховы здароўя, і мне прапанавалі дзясяткі паўтара кандыдатур, самы высокі рэйтынг пры праверцы апынуўся ў вас. Усе давалі характарыстыкі, перш за ўсё ставячы вас на першае месца”, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

„Не хачу сказаць, што пасада міністра працы ў нас другарадная, але, пагадзіцеся, пасада міністра аховы здароўя — найважнейшая ў любой краіне, таму што гэта звязана са здароўем цэлай нацыі, нашага насельніцтва. Мне давялося выбіраць: ці пагадзіцца з тым, што было, ці прызнаць, што Малашка больш патрэбны ў якасці міністра аховы здароўя, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Таму я прыношу свае прабачэнні, што так атрымалася, але грамадства лічыць, што Малашка павінен быць міністрам аховы здароўя. І я з гэтым грамадствам згодны”.

Малашка нарадзіўся ў 1966 годзе ў Гародні. Скончыў Менскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці „педыятрыя” і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце па спецыяльнасці „дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай”. Са студзеня 2009 года працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а да гэтага быў начальнікам упраўлення аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама.

belapan.by