Валянцін Лазарэнкаў: Будуць тыя лічбы, якія будуць патрэбныя



У Берасцейскай вобласці створаны абласная і 16 акруговых камісій – кожная па 13 чалавек.

Найбольш не пашчасціла трапіць у камісіі прадстаўнікам дэмакратычных партый і незалежным актывістам.

IMG_4964

У большасці камісіі засталіся ў новым-старым складзе, кажа прысутная на пасяджэнні Святлана Алесюк з Берасцейскай сацыял-дэмакратычнай партыі:

– У нас з пяці чалавек уключылі аднаго. Людзі, якіх уключылі – гэта тыя, якія на працягу доўгіх гадоў былі ў гэтых камісіях.

IMG_4971

Намеснік старшыні берасцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) і кандыдат ад гэтай партыі па Івацэвіцкай 11-й акрузе Валянцін Лазарэнкаў:

– Вынікі прызначэння сябраў камісіі па Івацэвіцкай акрузе – гэта чараўнікі, якія зноў сядаюць у гэтыя камісіі, якія будуць рабіць тыя лічбы, якія будуць патрэбныя.

Праваабаронца Сяржук Русецкі:

– Для прыкладу, у нашай Бярозаўскай акрузе №9 не былі ўключаныя незалежныя ад уладаў прадстаўнікі, якія вылучаліся ў акруговую камісію.

Актывісты ўпэўненыя, што вынікі выбараў прадказальныя. Яны перакананыя, што невялікія змены ў камісіях нічога не зменяць у выбарчым працэсе.

IMG_4952

IMG_4956

IMG_4960

Беларускае Радыё Рацыя