Валянцін Лазарэнкаў: Жанчына прэтэндэнтка ў прэзідэнты выклікае цікавасць



У Бярозаўскім раёне працягваецца актыўны збор подпісаў за магчымага кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч. Сябра яе ініцыятыўнай групы Валянцін Лазарэнкаў адзначыў зацікаўленасць жыхароў Белаазёрску да новай прэтэндэнткі на пасаду прэзідэнта ў асобе жанчыны:

– Я сабраў за 3 гадзіны прыкладна 40 подпісаў. Палова тых, хто падпісаўся, гэта была моладзь да 30-35 гадоў. Падыходзілі і сталыя жанчыны. І іх было шмат. І яны выказваліся за тое, што вельмі задаволеныя, што ў Беларусі ўсё ж ёсць шанец замяніць мужчыну на жанчыну.

Паводле Валянціна Лазарэнкава, былі і такія, якія заяўлялі, што жанчынам трэба варыць боршч. Нямала тых, хто лічыць, што выбар ужо зроблены і спасылаюцца на публічнае выказванне Лукашэнкі, што ён усё роўна будзе прэзідэнтам, хоча народ гэтага ці не.

Беларускае Радыё Рацыя