Варшаўская акцыя “Спыніць вайну Пуціна ва Украіне!”



“Спыніць вайну Пуціна ва Украіне!” Дзясяткі людзей пікетавалі расейскую амбасаду ў Варшаве. Удзельнікі акцыі гавораць, што прыйшлі выразіць сваю салідарнасць з абаронцамі Украіны, якія адзначаюць свой дзень 14 кастрычніка. Таксама мэтай пікету было звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на тое, што ва Украіне дагэтуль ідзе вайна, а Крым знаходзіцца пад расейскай акупацыяй:

– Ва Украіне ёсць людзі, якая абараняюць Украіну, і якія гінуць за Украіну. Прычынай, чаму яны гінуць, з’яўляецца пуцінская вайна на ўсходзе.

– Я прыйшоў да расейскага пасольства таму, каб выказаць салідарнасць палякаў з незалежнаю Украінай. Каб запратэставаць супраць гэтай жорсткай, крывавай, развязанай Расеяй, вайны.

 – Я тут, каб нагадаць, што адбываецца зараз на Данбасе. АБСЕ нічога не прадпрымае і патурае расейскай агрэсіі.

Антываенныя акцыі, ініцыяваныя ўкраінскай дыяспарай, прайшлі ў больш як трыццаці краінах свету. Пікет у польскай сталіцы арганізавалі фундацыі “Еўрамайдан Варшава” і “Адкрыты дыялёг”.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара