Вашчыкоўскі наведаў Украіну з афіцыйным візітам (абноўлена)



Бяспека Украіны ў сувязі з яе канфліктам з Расеяй ды інтэнсіфікацыя супрацоўніцтва ў межах Веймарскага трохкутніка сталі галоўнымі тэмамі перамоў міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага з кіраўнікамі дыпламатыі Нямеччыны і Францыі.

csvnvnsxgaalbgh

Сустрэча адбылася ў сераду ў Кіеве. Вітальд Вашчыкоўскі таксама сустрэўся з еўракамісарам па справах палітыкі добрасуседства Ёханэсам Ханам, кіараўніком брытанскай дыпламатыі Барысам Джонсанам і міністрам замежных спраў Украіны Паўлам Клімкіным.

“Падчас гэтых сустрэч міністр Вашчыкоўскі выказаў падтрымку Польшчы ў рэформах ва Украіне”, – паведамляе прэс-цэнтр польскага МЗС. Падчас сустрэчы з міністрамі замежных спраў Нямеччыны і Францыі – Франкам Вальтэрам Штайнмаерам і Жан-Маркам Эро Вітальд Вашчыкоўскі абмяркоўваў пытанне бяспекі ў рэгіёне, а таксама тэму саміту Еўразвяза ў Браціславе, які адбудзецца ўжо ў пятніцу. Візіт міністра замежных спраў Польшчы ва Украіну доўжыўся два дні.

024729_r0_940

Кіраўнік польскай дыпламатыі сустрэўся з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, прэм’ер-міністрам  Уладзімірам Гройсманам і сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны – Аляксандрам Турчынавым.

waszcykowski-1-334384

* * *

„Мы ўжо пачалі складаны гістарычны дыялог з Украінай, у нас атрымалася дайсці да ісціны са многімі народамі, якія зрабілі нам больш шкоды, таму я перакананы, што і тут дойдзе да прымірэння”, – заявіў міністр замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі.

Міністр замежных спраў пачаў двухдзённы візіт ва Украіне з ускладання кветак на вайсковых могілках у Быкоўні – месцы, дзе было забіта 3,5 тыс. польскіх ахвяр НКВД ва Украіне. Там жа Вашчыкоўскі сустрэўся з прадстаўнікамі польскай меншасці.

Міністр падкрэсліў, што пачынае свой ​​візіт ва Украіну ў месцы, якое з’яўляецца доказам вялікай трагедыі і злачыннасці сістэмаў, якія панавалі шмат гадоў. На яго думку, пазітыўным з’яўляецца той факт, што пасля многіх гадоў забыцця ахвяраў гэтых забойстваў, у рэшце рэшт, „мы можам нагадаць свету пра іх і пра злачынныя часы”.

Падчас двухдзённага візіту Вітальд Вашчыкоўскі сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам і прэм’ер-міністрам Уладзімірам Гройсманам, ён ужо правёў размову з кіраўніком украінскай дыпламатыі Паўлам Клімкіным.

gazetaprawna.pl

Фота twitter.com/msz_rp