Віктар Міхальчык: Трэба галасаваць, каб змяніць будучыню краіны



У Гародні па 49-й Занёманскай акрузе балатуецца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сябра партыі левых „Справядлівы Свет” Віктар Міхальчык.

michalcyk viktar

Ён верыць, што можа змяніць стаўленне беларускіх грамадзянаў да сваёй ролі ў гісторыі і ў жыцці краіны. „Усведамленне таго, што людзі нічога не вырашаюць, а іх думкі ўлады не чуюць – трэба змяніць,”- мяркуе кандыдат ад партыі левых “Справядлівы Свет”.

– Калі гэта ў разуменні людзей змяніць, калі кожны чалавек будзе адчуваць сябе ўдзельнікам гэтага грамадства, выбарчых працэсаў, будзе адчуваць свой уплыў на тое, каго выбіраюць, на тую палітыку, якую праводзіць парламент, урад, варта прыйсці і прагаласаваць, нягледзячы на тыя ўмовы, у якіх адбываюцца выбары. Нягледзячы на тое, што, напэўна, выбар іх будзе сфальсіфікаваны. Але трэба прыйсці, прагаласаваць, зрабіць свой унёсак у будучыню нашай краіны.

Каб пазбегнуць татальнай фальсіфікацыі, Віктар Міхальчык заклікае грамадзянаў удзельнічаць у назіранні за выбарчым працэсам. Ягоны праграмны радыёвыступ па абласным радыё будзе гучаць у 07:05 25-га жніўня. Таксама слухайце гутарку з Міхальчыкам па Радыё Рацыя ў вечаровым эфіры.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара