Віталь Рымашэўскі: Мы не займаемся папулізмам!



Жыхары Гарадзеншчыны маюць магчымасць прыняць удзел у распрацоўцы і абмеркаванні стратэгіі ўстойлівага развіцця рэгіёна на 2016-2025 гады.

Да 25-га чэрвеня кожны жадаючы можа запоўніць адмысловую анкету і азнаёміцца з праектам стратэгіі на адмысловай інтэрнэт-старонцы.

Онлайн-анкетаванне мае на мэце збор інфармацыі як ад зацікаўленых арганізацый, так і прыватных асобаў, і як зазначае сустаршыня “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі, грамадзянская супольнасць і апазыцыйныя актывісты не павінны ігнараваць магчымасці ўдзелу ў лакальных працэсах развіцця рэгіёнаў:

Людзі бачаць, што мы нешта робім для іх, не займаемся папулізмам. За нашымі словамі стаяць справы. Людзі будуць нас падтрымліваць і кола прыхільнікаў дэмакратычных сілаў – будзе пашырацца.

Стратэгія ўстойлівага развіцця распрацоўваецца з улікам сучаснага міжнароднага досведу і грунтуецца на вырашэнні сацыяльна-эканамічных і экалагічных праблем рэгіёнау шляхам найбольш рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і магчымасцяў у інтарэсах краіны.

Асаблівая ўвага надаецца такім аспектам, як самарэалізацыя і павышэнне якасці жыцця людзей. Праца над праектам стратэгіі павінна скончыцца да канца бягучага году.

Беларускае Радыё Рацыя