Віталь Рымашэўскі: Па выбарах паўстане Асамблея народных прадстаўнікоў



На адну фармацыю больш. “Правацэнтрысцкая кааліцыя” заявіла пра намер стварыць “Асамблею народных прадстанікоў”. Ініцыятыва мае намер паспрыяць дэмакратычным кандыдатам працягваць палітычную кампанію і пасля заканчэння выбараў. У склад Асамблеі патэнцыйна маюць увайсці кандыдаты ў дэпутаты, а таксама рэгіянальныя апазіцыйныя лідары. “Ствараць Асамблею мы збіраемся адразу па выніках выбараў,” – гаворыць сустрашыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

– Нашыя кандыдаты, нашыя рэгіянальныя лідары, якія сёлета будуць праводзіць кампанію,  рыхтуюць пакет рэформаў, пад якімі будуць збіраць падчас кампаніі подпісы, агітаваць людзей, каб па завяршэнні гэтай кампаніі сабраць усіх рэгіянальных лідараў грамадскай думкі, усіх аўтарытэтных з лакальных супольнасцяў людзей у Асамблею народных прадстаўнікоў.

“Асноўнай мэтай Асамблеі будзе абарона правоў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь,” – адзначыў Віталь Рымашэўскі. Стварэнне Асамблеі з’яўляецца адным з асноўных пунктаў паслявыбарчай кааліцыйнай стратэгіі. Палітык таксама адзначыў, што агулам у парламенцкай кампаніі возьмуць удзел каля 280 апазіцыных кандыдатаў.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота belapan.com