Вітольд Ашурак: Людзі ўжо бачаць сувязь паміж палітыкай і сваім жыццём



Незалежны кандыдат ад Партыі БНФ Вітольд Ашурак сустрэўся з выбарцамі ў горадзе Бярозаўка. Сустрэча прайшла ў гарадскім Палацы культуры і сабрала каля 70 чалавек. Кандыдат прадставіў выбарцам сваю праграму, пасля чаго адказаў на пытанні з зала.

DSCF6722

Частка сустрэчы з жыхарамі Бярозаўкі тычылася стану экалогіі ў горадзе пасля ўводу вытворчасці мінеральнай ваты.

– Прыемна, што людзі былі актыўныя. Прыемна, што людзей турбуе палітычны аспект. Людзі бачуць тую сувязь паміж палітыкай і сваім жыццём. У той сітуацыю, у якой мы зараз апынуліся. І таму я прыемна ўражаны. Былі крытычныя заўвагі. Былі крытычныя пытанні. Як і павінна быць.

Вітольд Ашурак балатуецца кандыдатам у дэпутаты па 56-й Дзятлаўскай выбарчай акрузе.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара