Вітольд Ашурак правёў пікет у Дзятлаве



Незалежны кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Вітольд Ашурак правёў агітацыйны пікет у Дзятлаве.

dscf6765

Давераныя асобы і сам кандыдат у час пікета раздавалі мінакам друкаваную прадукцыю і мясцовыя перыядычныя выданні з праграмай кандыдата, а таксама адказалі на шэраг пытанняў, якія задавалі дзятлаўчане.

– Людзі цудоўныя, прыязна ставяцца да нашай прысутнасці. Бел-чырвона-белы сцяг шмат каго парадаваў. На жаль, пануе такі стэрэатып, што людзі такіх невялікіх гарадоў кансерватыўныя і больш лаяльна ставяцца да ўлады. У большасці людзі жывыя, схільныя разважаць цвяроза. І яны не забылі, што жывуць у Беларусі.

Акрамя Вітольда Ашурка, па 56-й Дзятлаўскай выбарчай акрузе балатуюцца яшчэ 4 кандыдаты. Гэта пракурор Дзятлаўскага раёна Віталь Заяц, намеснік мінстра ўнутраных спраў Валянцін Міхневіч, сябра БХД Антон Войцехаў і сябра ЛДПБ Сяргей Яфімаў.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Дзятлава

Фота аўтара