Вітольд Ашурак зарэгістраваны кандыдатам па Дзятлаўскай выбарчай акрузе



Сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак з Бярозаўкі зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №56.

13988917_290886387953802_1209478201_n

Усяго па выніках паседжання акружной камісіі з 6 верагодных кандыдатаў засталося 4 прэтэндэнты. Тое, што па некіх прычынах не прапусцілі яшчэ двух кандыдатаў, гэта страта для палітычнага жыцця рэгіёна, мяркуе Вітольд Ашурак:

— Нягледзячы на тое, што яны маглі б быць маімі палітычнымі канкурэнтамі, гэта страта агулам для нашага рэгіёна. Цяпер мы не змагаемся за перамогу ў выбарах, мы павінны рыхтаваць новых палітыкаў для новай Беларусі. Мы жывем у гэтых умовах, але мы павінны быць гатовыя да тых зменаў і тых умоваў, якія неўзабаве павінны адбыцца.

Акрамя Вітольда Ашурка далейшую перадвыбарчую барацьбу па 56-й Дзятлаўскай акрузе працягнуць Сяргей Яфімаў, жыхар Гародні, сябра парты ЛДПБ, Віталь Заяц, жыхар Дзятлава, пракурор Дзятлаўскага раёна і Валянцін Міхневіч, жыхар Менска, намеснік міністра унутраных спраў Беларусі.

Яшчэ адзін верагодны кандыдат – Сяргей Альшэўскі падаў скаргу на рашэнне акружной камісіі ў не рэгістрацыі яго кандыдатам па дадзенай акрузе.

Беларускае Радыё Рацыя