Візіт Вітальда Вашчыкоўскага ў Беларусь: дзень другі



Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі пасля Гародні наведаў Ваўкавыск. Сёння побач з помнікам Элізе Ажэшцы ў Гародні міністр адзначыў, што, можна сказаць, ён “тутэйшы”. Бо яго маці нарадзілася ў Ваўкавыску, які ён вельмі хацеў наведаць. І вось ён тут.

CePX4cuWwAA2Nmm

Вучні польскай школы ў Ваўкавыску хлебам-соллю прывіталі міністра Вашчыкоўскага па-польску і па-беларуску, а пазней паказалі гасцям невялікі канцэрт.

CePY3F5WIAQddMM

CePbTbRXIAAvJrvФота svaboda.org

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі пачаў свой візіт на Гарадзеншчыну з наведвання Гарадзенскай катэдры, усклаў кветкі да помніка Элізы Ажэшкі і сустрэўся з прадстаўнікамі польскай меншасці на Беларусі. А таксама пашпацыраваў па вуліцах Гародні.

00

ministar2

ministar4

Сустрэча адбывалася ў Генеральным консульстве Рэспублікі Польшча ў Гародні, на якой прысутнічала больш за 100 прадстаўнікоў польскай меншасці з усёй краіны.

ministar6

Размова перадусім ішла пра сітуацыю, якая склалася з рэгістрацыяй Саюза палякаў, і пра польскую адукацыю, якая ў Беларусі перажывае не лепшыя часы.

Зараз Вітальд Вашчыкоўскі знаходзіцца ў Ваўкавыску, перадае карэспандэнт Радыё Рацыя:

– Сюды з’ехаліся людзі з усёй Беларусі, каб прывітаць высокага госця. На сустрэчы былі прадстаўнікі польскіх арганізацый, такіх як Саюз палякаў, „Польска Мацеж школьна” і інш. Вітальд Вашчыкоўскі адзначыў, што новы ўрад будзе прыкладаць усе намаганні , каб стабілізаваць сітуацыю з польскай меншасцю, якая сёння вельмі складаная. Размову пра гэта ён вёў і з Аляксандрам Лукашэнкам, адзначыў міністар.

У Ваўкавыску Вітальд Вашчыкоўскі прайшоў па цэнтры горада і традыцыйна пацёр нос ваўку, скульптура якога знаходзіцца ў цэнтры горада. Ён зараз наведвае польскую школу і магчыма будзе весці размову пра праблемы, якія склаліся з навучаннем польскай мове. Як нядаўна стала вядома, у Ваўкавыскім раёне закрыты ўсе факультатывы па вывучэнні мовы ў сярэдніх школах. Адзінае месца, дзе можна яе вывучаць, гэта польская школа ў Ваўкавыску.

Адбыўся адзін непрыемны інцыдэнт – прывітаць міністра прыйшлі прадстаўнікі польскай меншасці, сябры непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі. Кіраўніцтва школы іх не пусціла ў навучальную ўстанову. Трэба адзначыць, што суправаджае міністра намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама па ідэалагічнай працы.

Таксама Вітальд Вашчыкоўскі мае намер наведаць могілкі ў Ваўкавыску. Як вядома, з гэтага горада паходзіць ягоная  маці.

* * *

Працягваецца рабочы візіт ў Беларусь міністра замежных спраў Польшчы — Вітальда Вашчыкоўскага.

Лукашэнка паабяцаў Вашчыкоўскаму зрабіць так, каб дэмакратыі ў Беларусі было не менш, чым у Польшчы. Гэтую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў сёння ў часе сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы. Раней кіраўнік Польскай дыпламатыі сказаў, што Польшча не ставіць ніякіх умоваў для дыялогу з афіцыйным Менскам. Ці гэта сведчыць пра гатоўнасць польскага ўрада актывізаваць кантакты з Беларуссю? Каментуе журналіст і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі, Андрэй Пачобут:

— Я думаю, што і Вашчыкоўскі і польскі бок не маюць ілюзіяў адносна Лукашэнкі, але змянілася геапалітычная сітуацыя і Лукашэнка на фоне пуціна ўжо не найгоршы кіраўнік. На фоне вайны з Украінай, калі адна дзяржава фактычна акупуе частку другой дзяржавы і падтрымлівае розныя сепаратыстычныя і дыверсійныя дзейнасці на яе тэрыторыі, Лукашэнка з ягоным пераследам і фальшаваннем вынікаў выбараў па сутнасці выглядае нешкадлівым чалавекам і таму такое да яго стаўленне.

Андрэй Пачобут лічыць, што пытанні пра вынік перамоваў наконт легалізацыі Саюза палякаў трэба кіраваць кіраўніку польскай дыпламатыі, але сумняваецца, што нешта ў гэтай справе зварухнецца пасля візіту Вашчыкоўскага:

— Я не бачу нейкіх сігналаў, якія б сведчылі пра тое, што сітуацыя можа неўзабаве змяніцца. Я думаю асноўным вынікам па польскім пытанні у сувязі з гэтым візітам будзе нешта накшталт: мы дамовіліся працягваць перамовы. Нічога не сведчыць пра тое, што будзе нешта іншае.

 

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што пасля візіту Вашчыкоўскага ў Беларусь краіны будуць больш інтэнсіўна развіваць двухбаковыя адносіны. Кіраўнік Беларусі таксама падзякаваў польскаму боку за тое, што там бачаць Беларусь суверэннай і незалежнай.

***

Беларусь і Польшча могуць адыграць значную ролю ў Еўропе і паўплываць на многія працэсы. Такое меркаванне выказаў сёння кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Польшчы Вітальдам Вашчыкоўскім.

Беларусь гатова на самае шчыльнае супрацоўніцтва з Польшчай. Лукашэнка выказаў надзею, што пасля візіту міністра ў Беларусь краіны будуць больш інтэнсіўна развіваць двухбаковыя адносіны.

„Нягожа нам глядзець адзін на аднаго праз плот. Мы заўсёды знаходзілі супольную мову. Хацелася б, каб так было і цяпер”, – перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле словаў Лукашэнкі , бакам ёсць пра што пагаварыць. «Не скажу, што ёсць праблемы, якія сёння цяжка ацаніць. Нават не скажу, што гэтыя праблемы або пытанні цяжка вырашальныя. Пры наяўнасці ўзаемнай волі мы іх можам вырашыць, прытым любыя праблемы. Галоўнае — дамовіцца пра крытэры. І тут, я думаю, праблем не будзе», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок будзе зыходзіць з тых крытэраў наладжвання адносін, на якіх грунтуецца польская замежная палітыка.

«Як вы абараняеце свой суверэнітэт і незалежнасць, так і мы будзем абараняць. Тут у нас абсалютна няма разыходжанняў. Нават часам падглядаць у вас, як гэта рабіць. Як вы ажыццяўляеце сацыяльна-эканамічную палітыку ўнутры краіны, так і мы будзем рабіць. Пры гэтым будзем старацца рабіць так, каб ніхто нас ніколі не папракнуў у малой дэмакратыі, у адсутнасці яе. Мы будзем так рабіць, каб яе было не менш, чым у Польшчы», — сказаў кіраўнік Рэспублікі Беларусь.

«Калі вас такі фармат задавальняе, то мы вельмі хутка дамовімся. Адмовіць такі фармат, думаю, вам будзе складана, бо мы дзейнічаем менавіта па вашых правілах», — дадаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў польскаму боку за тое, што там бачаць Беларусь суверэннай і незалежнай.

«Калі партнёры, з якімі мы вядзем дыялог, будуць настойваць на тым, вы з Усходам ці з Захадам — выбірайце, гэта значыць вы з Расеяй ці Еўрасаюзам, ставіць нас перад такім выбарам, нам такая пазіцыя не падыходзіць.

Я абсалютна перакананы, што і вам яна сёння не патрэбна. Думаю, што Польшча больш, чым хто-небудзь, зацікаўлена, каб Беларусь была не толькі незалежнай дзяржавай, але і стабільнай. Думаю, вам нестабільная яшчэ адна дзяржава на захадзе пасля Украіны не трэба. Гэта не на карысць будзе Польшчы», — адзначыў ён.

Пры гэтым ён заўважыў, што Польшча ніколі не ставіла так пытанне.

«А вось разам з вамі мы можам згуляць значную ролю, знаходзячыся ў эпіцэнтры еўрапейскага кантынента. І разам мы можам значна паўплываць на многія працэсы, якія тут адбываюцца. У нашых інтарэсах, у інтарэсах Польшчы і Беларусі, але ні ў якім разе не на шкоду нашым суседзям», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Але і свайго мы не аддамо. Гэта ваша пазіцыя, гэта і наша пазіцыя», — дадаў кіраўнік Беларусі.

000019_554637_big

Беларускае Радыё Рацыя