Вольга Дамаскіна: Не збіраюся даваць „задні ход”



Сёлетнія парламенцкія выбары ў Полацку не адбудуцца без альтэрнатыўнай кандыдатуры. Ад Руху “За Свабоду” па Полацкай акрузе №27 зарэгістравана ініцыятыўная група загадчыцы Полацкага музея традыцыйнага ткацтва Паазер’я Вольгі Дамаскінай.

Сёння ў Полацку з’явіліся яе пікеты па зборы подпісаў.

– Сябры маёй ініцыятыўнай групы ходзяць па кватэрах, збіраюць подпісы. І на гэтыя выходныя, 9 і 10 ліпеня, мы ладзім пікеты па зборы подпісаў у Полацку каля ўнівермагу і на рынку.

d_1359

Праўда, працаваць у сваім музеі Вользе Дамаскінай засталося не доўга. Грамадскай актывістцы ўжо паведамілі, што з ёй не працягнуць працоўны кантракт. 31 ліпеня ў Вольгі – апошні працоўны дзень.

13592741

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з Фэйсбука Вольгі Снапок.