Вялікабрытанія па выніках рэферэндуму выйдзе з Еўразвязу



Прыхільнікі выхаду Вялікабрытаніі з Езразвязу перамаглі на рэферэндуме, які прайшоў 23 чэрвеня. Ва ўсенародным плебісцыце ўзялі ўдзел больш 72% грамадзян, якія маюць права голасу.

brexit

Варта адзначыць, што ў час падліку галасоў пазіцыя мянялася некалькі разоў. Афіцыйныя вынікі рэферэндуму будуць абвешчаны крыху пазней.

Характэрна, што навіны, якія прыходзяць з Вялікабрытаніі, абрынулі рынкі. Цана барэля маркі нафты маркі „Брэнт” упала ніжэй 48%.

Па папярэдніх выніках ажно 52% грамадзян (16 мільёнаў 992 701) прагаласавалі за выхад Брытаніі з Еўразвязу. 48 адсоткаў прагаласавалі супраць. Перавага прыхільнікаў так званага „Брэксіта” перавысіла 1 мільён галасоў. Характэрна, што пры тым жыхары Шатляндыі і Паўночнай Ірляндыі прагаласавалі за тое, каб Вялікабрытанія засталася ў Еўразвязе.

Ідэю пра правядзенне рэферэндуму прапанаваў прэм’ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран яшчэ ў 2013 годзе. Многія аналітыкі пішуць, што цяпер ягоная калітычная кар’ера пацярпела поўны крах.

Брытанцы прынялі рашэнне выйсці з Еўразвяза і гэта жаданне трэба паважаць. Так вынікі рэферэндуму ў Вялікабрытаніі пракаментаваў прэм’ер-міністр краіны. Дэйвід Кэмеран, які прыняў рашэнне ад кастрычніка падаць у адстаўку, у сваім выступе падзякаваў прыхільнікам і праціўнікам выхаду краіны з ЕЗ і выказаў упэўненасць, што наступствы такога рашэння не будуць рэзка негатыўнымі:

– Я ўпэўнены, што рынкі і фінансы ды брытанская эканоміка сапраўды моцныя. Я ўпэўнены, што ў жыцці грамадзянаў Брытаніі, якія жывуць у Еўразвязе, і грамадзян Еўразвяза не адбудзецца раптоўнай змены, не будзе значных зменаў і ў парадку перамяшчэння людзей, тавараў і паслугаў. Мы цяпер павінны падрыхтавацца да перамоваў з Еўразвязам у якія неабходна будзе максімальна заангажаваць шатландскі, паўночна-ірландскі і валійскі ўрад.

Гэта гістарычны момант, але мы павінны ўстрымацца ад гістэрыі, так вынікі брытанскага рэферэндуму пракаментаваў прэзідэнт ЕЗ Дональд Туск:

– Я хачу ўсіх упэўніць у тым, што мы былі падрыхтаваныя таксама і на негатыўны сцэнар, Еўразвяз – гэта праект не толькі на “добрае надвор’е”. Сёння я размаўляў з усімі кіраўнікамі 27 краінаў сябраў Еўразвяза, а таксама з кіраўнікамі еўрапейскіх установаў. Пасля гэтых размоваў я магу сказаць, што мы рашуча выступаем за захаванне нашай еднасці, як саюза 27 дзяржаваў, для ўсіх нас Еўразвяз аснова нашай супольнай будучыні.

Напярэдадні з перавагай у мільён дзвесце тысяч галасоў жыхары Вялікабрытаніі прагаласавалі за выхад з ЕЗ. Паводле Лісабонскага трактату працэс выхаду павінен афіцыйна пачаць урад Брытаніі, і працягнецца ён каля двух гадоў. Да моманту выхаду з Еўразвяза ў Вялікабрытаніі па-ранейшаму будзе дзейнічаць еўрапейскае права, нават калі яно будзе прынятае ўжо пасля рашэння аб выхадзе краіны са звязу.

Беларускае Радыё Рацыя