“Вялікая сямёрка” выказваецца за працяг санкцый супраць Расеі



На сёння ёсць згода прадстаўнікоў “Вялікай сямёркі” адносна таго, што санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі будуць працягнуты, аднак шанцаў на іх узмацненне – не шмат.

CG-rXXHXAAAHwhO

Пра гэта сказаў еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі ў эфіры Польскага радыё.

Пытанне ўкраінска-расейскіх адносінаў заняло каля паловы павесткі першага дня саміту краін Вялікай сямёркі.

CG6QoDkXIAAgXxp

Раней старшыня Еўрапейскай Рады Дональд Туск паабяцаў, што фармальнае рашэнне аб працягу санкцый Еўразвязу супраць Расеі будзе прынята ў бліжэйшыя дні. “Калі яшчэ нешта і можна абмяркоўваць, то гэта толькі іх узмацненне”, – сказаў палітыкі.

Таксама з заклікам падтрымаць жорсткі курс у дачыненні да Расеі выступіў і брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмэран.

Фота twitter.com/g7