Выбары без інтрыгі



Агітацыйная кампанія на парламенцкіх выбарах толькі працягваецца, а незалежныя СМІ ўжо склалі спісы магчымага складу будучага парламента. Кандыдаты ад улады сапраўды вельмі пазнавальныя, іх вылучаюць працоўныя калектывы, падчас агітацыі яны актыўна выкарыстоўваюць адміністратыўны рэсурс. Хаця на некаторых участках ёсць інтрыга – заўважае журналістка Святлана Калінкіна. Напрыклад, у Магілёўскай вобласці:

— Там ёсць сапраўды 2 знешне аднолькавых кандыдата, абодва ад улады, абодва вылучаліся і працоўнымі калектывамі і выбаршчыкамі —  там можа нейкая інтрыга і ёсць. Паміж дырэктарам адной школы і другой школы можа і будуць лічыць галасы: хто х іх набярэ большую падтрымку. Я не выключаю, што гэта такі эксперымент, на якім мадэлююцца нашы будучыя выбары. Паглядзяць, ці дае гэта плён, і можа тады будуць нешта мяняць.

 

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 11-га верасня. За сто дзесяць крэслаў у беларускім парламенце змагаюцца больш за пяцьсот дваццаць кандыдатаў. А больш на гэтую тэму ў праекце «Месца для прэсы».

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя