Выбары на фоне цырка



Як у Менску інфармуюць аб чарговых выбарах у прэзідэнты Беларусі.

Асабліва шмат інфармацыйных стэндаў ды плакатаў у цэнтры сталіцы. Пры гэтым, начэпліваць улёткі пра выбары абавязалі і прыватныя установы, што добра бачна ў горадзе.

Але, напэўна, найбольш да месца інфармацыя пра выбары глядзіцца ля цырку, дзе да слоў “11 кастрычніка 2015 году – выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” дадаецца – “Беларускі дзяржаўны цырк”. Тут, як кажуць, у самую “дзесятку”!

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара