Выбары па-беларуску



jangolenka_1Прэцэдэнт у Берасці: суд Маскоўскага раёна горада пастанавіў пачаць праверку ў дачыненні да старшыні раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Галіны Янголенкі. Пра гэта паведаміў каардынатар руху „За Свабоду” Дзяніс Турчаняк.

Праз паўгода пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў стала вядома, што скаргі дзесяці назіральнікаў, якія яны падавалі для разгляду ў камісію, якую ўзначальвала Янголенка, наогул калегіяльна не разглядаліся і рашэнні па іх не прымаліся. Адказы на скаргі былі падпісаны ад імя камісіі, якая калегіяльна іх не разглядала. Раней актывісты звярталіся са скаргамі ў Цэнтрвыбаркам, пракуратуру і міліцыю, але ўсюды атрымлівалі адмовы.

Зараз Галіна Янголенка ўзначальвае акруговую выбарчую камісію па Берасцейскай-Цэнтральнай акрузе №2 па выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў.

Беларускае Радыё Рацыя