Як складаецца лёс Усходняга партнёрства пасля падзей 25-26 сакавіка?



Як складаецца лёс праграмы Еўразвязу «Усходняе партнёрства» адносна Беларусі пасля драматычных падзей 25-26 сакавіка? Пра гэта ішла гаворка ў сталічным «Прэс-клубе Беларусь» на канферэнцыі, якую зладзілі для журналістаў прадстаўнікі Беларускай нацыянальнай платформы.

 Пра пазіцыю прадстаўнікоў Беларускай нацыянальнай платформы, якія з’яўляцца суб’ектам дыялога паміж Еўразвязам і Беларуссю, гаворыць Улад Вялічка – нацыянальны каардынатар “Форуму Грамадзянская супольнасць”.

— У апошнія дні ў нас у краіне адбываўся чарговы раунд сустрэч у фармаце каардынацыйнай групы Беларусь —Еўзразвяз. Часткай гэтага фармату з’яўляліся таксама сустрэчы з удзелам грамадзянскай супольнасці. Мы павінны таксама разумець, што мы — толькі частка гэтага працэсу. Для нас прынцыпова каб эканамічная супраца паміж Беларуссю і Еўразвязам не разглядалася асобным пакетам ад пытанняў палітычных, ад пытанняў правоў чалавека — для нас прынцыпова, каб гэта ішло ў адным пакеце.

На момант правядзення канферэнцыі прадстаўнікі Еўразвязу яшчэ не адрэагавалі на зварот беларускай грамадзянскай супольнасці да іх. Пазней была агучаная расплывістая ў фармулёўках заява, якая паліткарэктна асуджала беларускі рэжым за падзеі 25-26 сакавіка.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя