Ян Дабжыньскі: Сітуацыя з эмігрантамі выйшла з-пад кантролю



Тэррарысты ўдарылі ў найважнейшыя еўрапейскія структуры. Выбух на лётнішчы і на станцыі метро ў самым цэнтры, дзе размешчаны  будынкі Еўрапарламанта і Рады Еўропы, якія знаходзяцца пад спецыяльным наглядам, паказваюць, што жыхары Еўропы не могуць адчуваць сябе бяспечна, лічыць сенатар ад Падляшша Ян Дабжыньскі, які знаходзіцца ў Бруселі і прымае ўдзел ў планавым паседжанні Парламенцкай Асамблеі НАТА:

РР: Пасяджэнне праходзіць у час, калі адбыліся тэрарыстычныя акты.

Ян Дабжыньскі: Сёння з самай раніцы мы даведаліся пра гэтыя выбухі ў аэрапорце. А пазней даведаліся пра выбухі ў метро, бо яно вельмі блізка да сядзібы Еўразвяза.

Як удзельнікі пасяджэння паставіліся да таго, што адбываецца ў Бельгіі?

Ян Дабжыньскі: Паступіла апошняя інфармацыя пра трэці выбух, які павінен быў адбыцца, мы гэтым канешне былі засмучаныя. Паводле інфармацыі, якая ёсць на цяперашні момант, 24 асобы загінулі. Бельгія абвясціла на гэтай тэрыторыі чацвёрты ровень небяспекі – закрыты аэрапорт, не ходзяць гарадскія аўтобусы, закрытыя вакзалы, цягнік у аэрапорт таксама не ходзіць, ну і метро таксама зачынена.

РР: Як гэта каментуецца, ці можна было гэтага пазбегнуць?

Ян Дабжыньскі: Трэба ўзяць пад увагу тое, што гэта працягвалася доўгія гады. Эміграцыйная палітыка была неразважлівай, і гэта з’яўляецца галоўнай прычынай. Па апошніх замахах у Францыі, а цяпер у Бельгіі бачна, што палітыкі паступаюць неразважліва. Калі ў Бруселі, дзе сядзібы і ўстановы Еўразвяза ды НАТА, здараюцца такія выпадкі, то ў кожным месцы Еўропы мы не ў бяспецы.

РР: Калі ў месцах, якія найбольш ахоўваюцца, адбываецца такое…

Ян Дабжыньскі: Павінны найбольш ахоўвацца, але як аказалася гэта не так. Падрыхтоўку тэрарыстычных актаў вельмі цяжка выкрыць, службы не далі рады.

РР: Вельмі вялікія сродкі выдаткоўваюцца на барацьбу з тэрарызмам, але гэта не дапамагае.

Ян Дабжыньскі: Я лічу, што грошы маюць другараднае значэнне, але гэта таксама важнае. Гэта сутыкненне культур, як у палітыцы, так і мультыкультуралізм у гэтай палітыцы адкрытасці, хоць мы і павінны быць адкрытыя, не можам закрывацца. Апошняя хваля эмігрантаў выразна ўказвае на тое, што гэта выйшла з-пад кантролю, што гэта было неразважліва, што гэта было неразумна – адкрыццё межаў. У гэтай сітуацыі маюць рацыю тыя, хто цвердзіць, што варта абмежаваць колькасць эмігрантаў. Я разумею, што дзеці, жанчыны ў небяспецы, але гэта вузкая група. Той наплыў, які цяпер бачым – гэта дрэнная палітыка Меркель, вельмі памылковая, вельмі небяспеячная для Еўропы, давяла да такога. Усё паказвае на тое, што гэтага будзе больш, варта падрыхтавацца да шматгадовай барацьбы з тэрарызмам – перадусім палітычнай, бо гэта зайшло занадта далёка.

РР: Гаворыцца таксама пра вяртанне кантролю на межах.

Ян Дабжыньскі: На жаль радыкальны іслам знаходзіць паслядоўнікаў сярод грамадзян Захаду, што нябеспечна, бо гэтыя людзі могуць жыць па суседству. Гэтыя людзі часта адукаваныя, іх вельмі цяжка выкрыць. Не хацеў бы, каб Шэнген быў паралізаваны. Я думаю, што тут маюць рацыю нашыя палітыкі адносна таго, што трэба кантраляваць знешнія межы Еўразвяза, бо гэта наш абавязак. Не ўяўляю сабе, каб унутры быў уведзены нейкі надзывычайны кантроль.

Паводле апошніх паведамленняў бельгійскіх СМІ  ў тэрактах ў Бруселі загінула 34 асобы. 130 чалавек параненых, з якіх каля 40 цяжка параненыя.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя