Яраслаў Качыньскі: Без праўды пра Смаленск не будзе вольнай Польшчы



У пятую гадавіну Смаленскай катастрофы пад сценамі прэзідэнцкага палацу адбыўся жалобны мітынг, у якім прынялі ўдзел тысячы людзей. Старшыня партыі “Права і Справядлівасць” Яраслаў Качыньскі, брат загінулага Прэзідэнта Леха Качыньскага падчас свайго выступу адзначыў, што без праўды пра Смаленск не будзе вольнай Польшчы:

– Без праўда пра Смаленск не будзе свабоднай, незалежнай і моцнай Польшчы.  

Таксама Яраслаў Качыньскі падзякаваў біскупам ды святарам Каталіцкай Царквы, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі і ўніверсітэцкай інтэлегенцыі, за ўшанаванне памяці палеглых у Смаленскай катастрофе, а таксама за тое, што “не далі забыць, кім быў Лех Качыньскі і яго калегі, бо былі тыя, хто хацеў, каб забылі, былі і ёсць тыя, хто ўвесь час хлусіць”.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя