Ярмошына: Перамог Лукашэнка – 83,49%, супраць усіх – 6,4% (абнаўляецца)



Цэнтрвыбаркам апублікаваў афіцыйныя лічбы галасавання па рэгіёнах Беларусі, паводле падлікаў можна ўбачыць, дзе якому кандыдату аддавалі перавагу:

1. За Таццяну Караткевіч найбольш актыўна галасавалі ў Дрыбінскім (10,4%) і Чавускім (10%) раёнах. У Гародні – 8,5-9,5%.

2. Сяргей Гайдукевіч «перамог» у Барысаўскім і Лунінецкім раёнах, дзе яму налічылі крыху менш за 5%.

3. Лічбы ў падтрымку Улаховіча яшчэ больш сумныя. Выключэнне – Менскі (4,7%) і Барысаўскі (3,6%) раёны. А вось у Брагінскім раёне за Улаховіча нібыта падпісаліся ўсяго 17 чалавек.

4. Кандыдат «супраць усіх» у Менску набраў аж да 22%. У Маладзечанскім раёне ўсіх адкінулі 9% выбарцаў, у астатніх рэгіёнах лічба складала 0,5-7%.

5. Аляксандра Лукашэнку ў Менску падтрымалі 62-70%. У Нараўлянскім раёне за Лукашэнку прагаласавалі 98,4% выбарцаў! А вось у  Маладзечанскім раёне — „ўсяго  толькі” 81,3%.

Па дадзеных ЦВК, яўка па краіне склала 87,2%. Рэкордныя 36% прагаласавалі датэрмінова.

* * *

У Менску супраць усіх галасавала больш за 20% выбарцаў, такія звесткі паведамляюць у ЦВК.

Агулам жа афіцыйныя звесткі такія: Лукашэнка – 83,49%, супраць усіх – 6,4%, Караткевіч – 4,42%, Гайдукевіч – 3,32%, Улаховіч – 1,67%.

https://www.youtube.com/watch?v=sWpPy0HL5_o

Па дадзеных ЦВК, да моманту закрыцця участкаў у выбарах прэзідэнта прынялі ўдзел 86,75% выбаршчыкаў.

У Менску прагаласавалі 74,3% (967811) выбаршчыкаў. За Аляксандра Лукашэнку свой голас аддалі 65,58%, за Таццяну Караткевіч – 6,99%, за Сяргея Гайдукевіча – 3,35%, за Мікалая Улаховіча – 2,74%. Супраць усіх прагаласавалі 20,6% менчукоў, якія прыйшлі на выбары.

У Берасцейкай вобласці на выбары прыйшлі 90,4% (907869) выбаршчыкаў. За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 86,27%, за Таццяну Караткевіч – 5,32%, за Сяргея Гайдукевіча – 2,34%, за Мікалая Улаховіча – 1,17%. Супраць усіх – 4,38%.

У Віцебскай вобласці за Аляксандра Лукашэнку свой голас аддалі 87,3%, за Таццяну Караткевіч – 3,56%, за Сяргея Гайдукевіча – 3,95%, за Мікалая Улаховіча – 1,4%. Супраць усіх – 3,19%. Яўка склала 91% (798.015).

Дадзеныя выбараў па Гомельскай вобласці: Аляксандр Лукашэнка – 87,79%, Таццяна Караткевіч – 2,27%, Сяргей Гайдукевіч – 4,23%, Мікалай Улаховіч – 1,69%. Супраць усіх – 3,18%. Яўка – 90,4 (995989).

У Гарадзенскай вобласці за Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 85,89%, за Таццяну Караткевіч – 4,75%, за Сяргея Гайдукевіча – 2,28%, за Мікалая Улаховіча – 1,03% .Против ўсіх – 4,96%. Яўка – 88,5% (689824).У Магілёўскай вобласці за Аляксандра Лукашэнку свой голас аддалі 88,29%, за Таццяну Караткевіч – 3,46%, за Сяргея Гайдукевіча – 3,66%, за Мікалая Улаховіча – 1,07%. Супраць усіх: 2,75%. Яўка: 91%, паведамляе news.tut.by.

На пытанне, чаму другое месца ў кандыдата «супраць усіх», Ярмошына адказала: «Пэўнае расчараванне тых, хто, як Караткевіч, жадае пераменаў, але не бачыць годнай альтэрнатывы».

У датэрміновым галасаванні, якое праходзіла з 6 па 10 кастрычніка, па дадзеных ЦВК, узялі ўдзел 36,05% выбаршчыкаў.

У многіх незалежных назіральнікаў, што прысутнічалі на ўчастках, лічбы ўласнага падліку разыходзяцца з афіцыйнымі. Сярэдняя разбежка складае 20%.

Дарэчы, яўка на выбарах прэзідэнта ў 2001 годзе склала 83,86%, Лукашэнка набраў тады 75,65% галасоў. У 2006 годзе на выбары прыйшлі 92,6% выбаршчыкаў, з іх 83% прагаласавалі за дзеючага прэзідэнта. У 2010 годзе яўка склала 90,65%, пры гэтым Лукашэнку падтрымалі 79,65% тых, хто прагаласаваў.