Ярмошына: Назіральнікі перашкаджалі выбарам



Выбаркамы працавалі ў цяжкіх маральных умовах — праз назіральнікаў. На гэта паскардзілася кіраўніца Цэнтрвыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына ў інтэрв’ю тэлеканалу СТВ.

Яна адзначыла, што на выбарах не было моцнага апазіцыйнага супрацьстаяння дзяржаўнай уладзе. Але выбары Ярмошына назвала няпростымі ў сувязі з „татальным кантролем, які ажыццяўляўся за працай выбарчых камісій”.

„Напэўна, ніколі такой актыўнасці навучаных, арганізаваных назіральнікаў наша краіна ніколі не ведала. Часта назіральнікаў на выбарчых участках было больш, чым сябраў камісіі, і адносіны там складваліся не заўсёды проста”, — заявіла Ярмошына.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле Еўрарадыё