Юрась Губарэвіч: Шмат хто арганічна не ўспрымае чырвона-зялёную сімволіку



«Прадстаўнікі ўлады сталі даволі часта выдаваць дзіўныя прапановы, накшталт браць аплату з беларусаў за наведванне паліклінікаў ці ўводзіць нейкія дадатковыя падаткі. Але ў цэлым ўлада наўрад ці пойдзе на такі крок і будзе рабіць вывешванне чырвона-зялёных сцягоў абавязковым для грамадзянаў Беларусі, асабліва ў год прэзідэнцкіх выбараў», – лічыць намеснік кіраўніка «Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

 – Ёсць адчуванне, што ў грамадстве няма павагі да сённяшніх дзяржаўных сімвалаў Шмат хто з людзей арганічна не ўспрымае чырвона-зялёную сімволіку, адчуваюць яе чужой для сябе. Гэтае пытанне расколвае грамадства і рэпрэсіі за тое, што людзі не карыстаюцца сімволікай проста абвостраць негатыўнае стаўленне да сённяшніх уладаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Таму гэтая прапанова хучэй за ўсё будзе «спушчаная на тармазах», – адзначае Юрась Губарэвіч. З прапановай прымушаць беларусаў вывешваць дзяржаўны сцяг на свае прыватныя дамы на гэтым тыдні выступілі былы кіраўнік Магілёўскай вобласці Барыс Батура разам са старшынём «савета рэспублікі» Міхаілам Мясніковічам.

 Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя