Юрася Губарэвіча пакідаюць у маладэчанскай міліцыі да суда



Лідар руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч будзе знаходзіцца ў маладэчанскай міліцыі да суда, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Губарэвіч, а таксама старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, карэспандэнт БелаПАН Сяргей Каралевіч і яшчэ некалькі чалавек былі затрыманыя ў раённым цэнтры ўвечары 10 сакавіка пасля завяршэння акцыі пратэсту супраць дэкрэта прэзідэнта № 3 „Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”.

Журналіст быў адпушчаны на волю праз дзве гадзіны пасля затрымання.

БелаПАН