Юрый Рубцоў – за байкот



Былы палітвязень Юрый Рубцоў два гады будзе знаходзіцца на прафілактычным уліку.

rubcou833x400-833x400

Яму можна свабодна перамяшчацца, але калі паездка зацягнецца на месяц і больш, то неабходна паведаміць пра гэта ў міліцыю з указаннем адрасу знаходжання. Рубцоў кажа, што за час зняволення не змяніў сваіх поглядаў, адносна выбараў надалей прытрымліваецца пазіцыі байкоту:

– Байкот – гэта той рычаг пры дапамозе якога можна націснуць на ўладу і прымусіць весці перамовы. Трэба, каб улада выканала тры абавязковых пункты – гэта эфір на цэнтральным канале тэлебачання для апазіцыйных сіл, адмена працоўных кантрактаў, якія з’яўляюцца рычагом для ўлады, якая дзейнічае на членаў камісій, каб тыя прыпісалі неабходныя Лукашэнку галасы. І трэцяе – змены ў выбарчым заканадаўстве.

Юры Рубцоў быў асуджаны нібыта за абразу суддзі, як лічыць сам – за тое, што ў мінулым годзе выйшаў на Чарнобыльскі шлях у саколцы з надпісам “Лукашэнка, сыходзь”. Рубцоў быў вызвалены ў мінулую суботу паводле ўказу Лукашэнкі аб памілаванні разам з пяццю іншымі палітвязнямі.

Беларускае Радыё Рацыя