За тры дні прагаласавала 16,71% выбаршчыкаў



За тры дні датэрміновага галасавання, 6—8 верасня, выбарчыя ўчасткі наведалі 16,71% выбаршчыкаў (у першы дзень — 3,92%, за два дні — 9,63%), паведамляе сайт Цэнтрвыбаркама.

У Берасцейскай вобласці прагаласавала 14,1% выбаршчыкаў (у першы дзень — 2,71%, за два дні — 7,68%), Віцебскай — 18,07% (5%, 10,94% адпаведна), Гомельскай — 19,07% (3,62%, 10,68%), Гродзенскай — 16,23% (3,84%, 9,35%), Менскай — 15,71% (3,7%, 8,57%), Магілёўскай — 18,76% (4,62%, 10,88%), у Менску — 15,66% (4,18%, 9,65%), за межамі Беларусі — 15,46% (5,07%, 10,37%).

На парламенцкіх выбарах 2012 года за тры дні датэрміновага галасавання яўка склала 12,5%, на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года — амаль 19%.

Датэрміновае галасаванне працягнецца па 10 верасня ўключна. Выбарчыя ўчасткі ў гэтыя дні адкрытыя для галасавання з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін.

Незалежныя назіральнікі лічаць, што падчас датэрміновага галасавання ўлады актыўна выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс для павышэння яўкі выбаршчыкаў. Акрамя таго, на іх думку, датэрміновае галасаванне — найбольш зручны час для фальсіфікацый, у прыватнасці шляхам укідвання выбарчых бюлетэняў у скрыні.

Усяго ў спісы для галасавання ўключана 6 млн 978 тыс. 295 выбаршчыкаў.

Асноўны дзень галасавання — 11 верасня. Выбарчыя ўчасткі ў гэты дзень будуць адкрытыя з 8 да 20 гадзін.

belapan.by