Замест Гайдукевіча на тэледэбаты прыйдзе яго сын



Кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч не будзе ўдзельнічаць у тэледэбатах. Замест яго на іх пойдзе яго сын Алег Гайдукевіч, давераная асоба, інфармуе БелТА.

3 кастрычніка Сяргей Гайдукевіч будзе ўдзельнічаць у масавым пікеце і сустрэчы з выбаршчыкамі ў Гомелі. У яго штабе вырашылі, што перадвыбарчы выступ Гайдукевіча на тэлебачанні быў лепшым, таму „правядзенне тэледэбатаў бескарысна”, а „праводзіць спрэчкі не мае ніякага сэнсу”.

Заўтра ў тэледэбатах на тэлеканале „Беларусь 1″ (з 17 да 18 гадзін) прымуць удзел два кандыдаты ў прэзідэнты – Таццяна Караткевіч і Мікалай Улаховіч.

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад дыскусіі з апанентамі. Ён таксама не выкарыстоўваў свой эфірны час для тэле- і радыёвыступаў.