Зарэгістравана ініцыятыўная група Валерыя Кісяля



Ініцыятыўная група па зборы подпісаў за сябру партыі БНФ Валерыя Кісяля, як за кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, зарэгістравана акруговай выбарчай камісіяй №52 Гародні.

IMG_5202

Чым з’яўляецца гэты выбарчы працэс для будучага кандыдата ад БНФ, расказвае Валер Кісель:

– Я лічу, што гэта не выбарчая кампанія, а кампанія, якая мае некаторыя элементы выбарчай. Па сутнасці, выбараў няма, ёсць прызначэнні. І ніякіх ілюзій няма наконт таго, што нехта з дэмакратычных кандыдатаў будзе абраны ў Палату прадстаўнікоў. Толькі прадстаўнікі ўлады, функцыя якіх заключаецца ва ўхваленні рашэнняў, якія  прымае выканаўчая ўлада.

Валерый Кісель ставіць найважнейшай задачай падчас агітацыйнай кампаніі інфармаваць насельніцтва пра небясьпеку гібрыднай вайны, якая пагражае з боку Расеі. Чакае рэгістрацыі яшчэ адна ініцыятыўная група па зборы подпісаў за сябру партыі БНФ  Вадзіма Саранчукова, як за кандыдата у  дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Яе павінны зарэгістраваць да суботы, 9-га ліпеня.

Якуб Сушчынскі,  Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара