Засталіся апошнія дні фармавання групы Мікалая Статкевіча



У Менску адбылося паседжанне аргкамітэту па стварэнні ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча. Жонка палітвязня Марына Адамовіч, якая ўзначаліла ініцыятыўную групу, кажа, што каля паўтары тысячы подпісаў у падтрымку Міколы Статкевіча ўжо сабрана, але запісацца ў ініцыятыўную групу яшчэ можна:

– У нас каля паўтары тысячы подпісаў, мы яшчэ дакладнай лічбы не падсумавалі. І мы сёння прынялі рашэнне, што будзем працягваць збор подпісаў да дня падачы дакументаў у Цэнтрвыбаркам – гэта да 16 ліпеня, то бок яшчэ ёсць паўтары дні, каб людзі, якія яшчэ хочуць далучыцца, мелі такую мажлівасць.

Намеснік старшыні Руху Салідарнасьці “Разам” Алесь Макаеў падкрэсліў важнасць кампаніі ў падтрымку Мікалая Статкевіча:

Дзеля еднасці, дзеля будучыні Беларусі. Можа хто пачуе, можа ў каго сэрца падкажа далучыць свой голас у падтрымку Мікалая Статкевіча, у падтрымку стратэгіі дэмакратычных зменаў у будучай Беларусі. Дзеля гэтага трэба нам яднацца, трэба нам кансалідавацца.

Далучыцца да ініцыятыўнай групы Міколы Статкевіча можна:

(Кіраўніцтва аргкамітэту па стварэнні ініцыятыўнай групы просіць дакладна даваць дадзеныя, патрабуемыя ў анкеце)

  • праз электронную пошту і фэйсбук:

[email protected],

[email protected]

[email protected]

[email protected]

www.facebook.com/viachaslau.siuchyk

– па адрасах:

г. Менск, вул. Кульман, 4 кв. 1, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), тэл. 8 017 292 46 51

г. Менск, вул. Чарнышэўскага, 3, сядзіба БНФ

– па маб. тэл.:

+375 29 653 79 85 (Алесь Макаеў)

+375 29 601 00 24 (Павел Пракаповіч)

+375 029 286 79 53 +375 29 563 07 15 (Надзея Батура)