Затрыманы падазраваны ў арганізацыі тэрактаў у Бруселі



Паліцыя пацвердзіла затрыманне падазраванага ў здзяйсненні тэрактаў у Бруселі – Наджыма Лахраўі. Пра гэта паведамляе мясцовая газета „Эка”.

nadzhim_laashraui

Паводле яе, прадстаўнікі паліцыі сталіцы пацвердзілі затрыманне Лахраўі ў камуне Андэрлехт ў Бруселі. Ніякіх дэталяў пакуль не паведамляецца, паведамляе ТАСС.

Наджы Лахраўі з’яўляецца 25-гадовым грамадзянінам Бельгіі. У 2013 годзе ён адправіўся ў Сірыю ваяваць на баку баевікоў. 4 снежня 2015 года ён быў абвешчаны ў вышук у сувязі з тэрактамі ў Парыжы. Яго ДНК былі выяўленыя на выбуховых рэчывах, якія былі задзейнічаныя тэрарыстамі 13 лістапада ў французскай сталіцы.

Раней паліцыя высветліла асобы траіх падазраваных у тэракце ў Бруселі – гэта браты Бакраўі – Халід і Браха, а таксама Наджа Лахраўі. Усе яны – фігуранты па справе галоўнага саўдзельніка тэрактаў у Парыжы, учыненых 13 лістапада 2015 года, Салаха Абдэслама, затрыманага раней у Бруселі.

Серыя тэрактаў адбылася ў бельгійскай сталіцы раніцай 22 сакавіка. Два выбухі тэрарысты-смяротнікі зладзілі ў зале вылетаў аэрапорта Бруселя. Яшчэ адзін тэракт адбыўся на станцыі метро „Маэльбек”, побач з якой знаходзіцца еўраквартал.

Пасля нападу тэрарыстаў ровень пагрозы ў Бельгіі быў падвышаны да максімальнага, чацвёртага. Улады краіны зачынілі межы.

Фота: DH.be