Затрыманы старшыня Бабруйскага гарвыканкама



Старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Каваленка затрыманы за хабарніцтва. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

dscn9560

Андрэй Каваленка займаў пасаду старшыні Бабруйскага гарвыканкама ад 13 жніўня 2014 года.

Як гаворыцца ў паведамленні МУС, на працягу доўгага часу Каваленка атрымліваў ад прадстаўнікоў суб’ектаў гаспадарання і грамадзян Беларусі буйныя сумы грошай у беларускіх рублях і замежнай валюце.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 430 КК Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: bobrlife.by