Журналісты знайшлі дом Януковіча ў Растове



Дом экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Растове-на-Доне знаходзіцца ў закрытым катэджным мястэчку і пад дзяржаўнай аховай.

Пра гэта гаворыцца сюжэце тэлеканала ТСН.

Пра месца размяшчэння дома распавялі асобы, набліжаныя да самога Януковіча. Катэджны гарадок з сямі дамоў размешчаны за вялікім плотам і мяжуе з юрыдычным інстытутам расейскага МУС, які ў народзе называюць проста «школа паліцыі».

Тэрыторыя гарадка старанна ахоўваецца. Дамы тут каштуюць у раёне мільёна еўра.

Адзін з жыхароў самага катэджнага мястэчка пацвердзіў у тэлефоннай размове, што ў адным з дамоў жыве былы ўкраінскі прэзідэнт. Аднак удакладніць, дзе менавіта пасяліўся Януковіч, ён не змог.

У той жа час, на афіцыйных картах дом, адрас якога паказаў Януковіч у лісце ў ГПУ, адсутнічае.

Суседзямі Януковіча з’яўляюцца палкоўнік ФСБ, заможныя бізнесмены, саветнік губернатара і мэр аднаго з расейскіх гарадоў.

Пры гэтым у сюжэце гаворыцца, што Януковіч наўрадці пастаянна жыве ў тым доме. Магчыма, ён спыняецца там, калі прыязджае ў Растоў. Раней экс-прэзідэнт прылятаў туды на прэс-канферэнцыю.

Украінская праўда