Жыхар Шчучына выклікаў міліцыю, пабачыўшы бел-чырвона-белы сцяг



Пікет Караткевіч у Шчучыне выклікаў нечаканую рэакцыю жыхароў. Подпісы на пікеце, куды завітала Таццяна Караткевіч па дарозе з Менску ў Гародню, збіралі прадстаўнікі партыі БНФ і кампаніі “Гавары Праўду”.

Мясцовыя жыхары рэагавалі на Таццяну Караткевіч вельмі добразычліва, аднак не адбылося без інцыдэнта.

Адзін з жыхароў звярнуў увагу на бел-чырвона-белы сцяг і выклікаў міліцыю.

kar49

Падпалкоўнік міліцыі, які завітаў на збор подпісаў, толькі праверыў дакументы і запытаўся, ці не парушаюць зборшчыкі подпісаў заканадаўства.

Сваімі уражаннямі ад паездкі дзеліцца Таццяна Караткевіч:

 – Гэта была экспромтная паезда, але вельмі цікавая. Я ўпэўненая, што не здарма мы сюды прыехалі. Адбыўся першы альтэрнатыўны пікет у горадзе. Так людзі толькі чуюць, што ёсць нейкія канкурэнты Лукашэнку. А дзе яны гэтыя канкурэнты? Сёння мы наблізіліся да людзей. Тут у пікеце мы прастаялі дзве гадзіны, пачулі ад людзей, што яны хацелі бы верыць у будучыню. 

Таццяна Караткевіч працягне свае падарожжы па Гарадзеншчыне, дзе ў цэнтры горада над Нёманам адбудзецца сустрэча па сборы подпісаў на вуліцы Савецкай каля “Моладзевага цэнтра”

 Беларускае Радыё Рацыя