Музычны веер


Мілана Вераснёва
Праграма “Музычны веер” – гэта гадзіна разам з лепшай суветнай музыкай. Гэта тыя імёны музычнага алімпу, якія змянілі гісторыю, змянілі свет і ход развіцця самой музыкі. Тыя, хто не сыходзіў і не сыходзіць са стронак часопісаў і першых месцаў у чартах. Тут і новыя імёны, музыкі, якія развіваюць лепшыя традыцыі, а таксама прыўносяць у музыку новае дыханне. Тут вы даведаецеся, што шлях да поспеху часам каштуе вельмі многа, і выбар даецца вельмі нялёгка. А нечаканыя павароты лёсу, могуць узнесці да недасягальных вышынь альбо зруйнаваць тое, што будавалася цягам доўгіх гадоў і коштам цяжкай працы. Захапляльныя, зачаравальныя, моцныя, таленавітыя і адважныя – гэта яны, зоркі музычнай сцэны, на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Слухайце перадачу ў...

Субота00:0523:05
Нядзеля12:0611:06(прэм'ера)