„Я сын таго краю. Уладзімір Стрыгуцкі” – рэпартаж Міколы Бянько і Юліі Сівец



Гамельчука Уладзіміра Стрыгуцкага не стала ў 2005 годзе. Яго пахавалі пад бел-чырвона-белым сцягам сваякі і паплечнікі. Нямногія суседзі і калегі па працы ведалі, што ветлівы беларускамоўны чалавек правёў маладосць на ўранавых рудніках і залатых прыісках Поўначы праз прысуд тройкі НКУС. У высылцы ён, журналіст-пачатковец, прайшоў сапраўдны беларускі ўніверсітэт з дзецьмі міністра БНР Антона Луцкевіча Юркам і Лявонам, а таксама шматлікімі дзеячамі антысавецкага супраціву. А па вяртанні на Радзіму працягваў быць беларусам у русіфікаваным горадзе.

1 Уладзімір Стрыгуцкі (злева) з Лявонам Луцкевічам (сын прэм’ера БНР Антона Луцкевіча) на спецпасяленні

 

2 Сяброўскае застолле з палітвязнямі

 

3 Лявон Луцкевіч, Уладзімір Стрыгуцкі і Юрка Луцкевіч

 

4 Ваколіцы рабочага пасёлка імя Матросава ў Магаданскай вобласці, 1950-я гг.

 

5 Канатная дарога паміж сопкамі

 

6 Уладзімір Стрыгуцкі з гомельскімі дэмакратычнымі актывістамі, 1990-я