19 краін заклікалі адхіліць Расею ад усіх спаборніцтваў



Заяву падпісалі нацыянальныя антыдопінгавыя арганізацыі Аўстрыі, Бельгіі, Канады, Даніі, Польшчы, Харватыі, Славеніі, ЗША, Паўднёва Афрыканскай Рэспублікі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Ірляндыі, Японіі, Нідэрляндаў, Іспаніі, Швецыі і Швайцарыі.

Яны патрабуюць адхіліць прадстаўнікоў Расеі ад усіх міжнародных спаборніцтваў і пазбавіць яе права правядзення ўсіх міжнародных турніраў.

Заява апублікавана ў Facebook НАДА. Яна было зроблена пасля вывучэння арганізацыяй дакладу незалежнай камісіі Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.

На думку нацыянальных арганізацый у міжнародных спаборніцтвах могуць браць удзел толькі прайшоўшыя праверку расейскія спартоўцы, якія згодны выступаць пад нейтральным, прыкладам алімпійскім, сцягам.

Санкцыі ў дачыненні да Расеі, па меркаванні НАДА, павінны працягвацца да тае пары, пакуль спартовыя і антыдопінгавыя структуры ў Расеі будуць прыведзены ў адпаведнасць з Сусветным антыдопінгавым кодэксам.

Беларускае Радыё Рацыя